Польскае пасольства — чыноўнік знаходзіцца ў «чорным спісе» ЕС.
Сенатару Мікалаю Чаргінцу, які збіраўся асабіста папрысутнічаць на пахаванні польскага палітыка Анджэя Лепера, не выдалі візу, паведамляе агенцтва «Інтэрфакс-Захад». Польскае пасольства, якое адмовіла ў выдачы візы, патлумачыла гэта тым, што Чаргінец уваходзіць у лік асобаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю краін ЕС. Разам з ім візу не атрымаў і дэпутат палаты Міхаіл Орда.
Нагадаем, што Анджэй Лепер 5 жніўня быў знойдзены мёртвым ва ўласным офісе. Афіцыйная версія прычынаў смерці — самагубства.
МЗС Беларусі, тым не менш, выказаў занепакоенасць у сувязі са смерцю лідара польскай «Самаабароны» і заклікаў Польшчу правесці аб’ектыўнае і ўсебаковае расследаванне з прыцягненнем замежных экспертаў.