Чатыром аматарам голага шпацыру па цэнтральных вуліцах пагражае да 6 гадоў турмы
.

Чацвёра мужчын, якія пражываюць у Паўночным мікрараёне Баранавічаў, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, днём 4 жніўня ў поўным негліжэ прайшліся ад Свяцілаўскага возера да Лядовага палаца. Іх адзенне неслі дзве жанчыны.

«Мінакі, якія сталі сведкамі гэтага “параду нудыстаў”, патэлефанавалі ў міліцыю, і парушальнікі парадку былі затрыманыя супрацоўнікамі дэпартамента аховы», — паведаміла прэс-сакратар Баранавіцкага ГАУС Наталля Сядзельнік. Паводле яе слоў, усе затрыманыя раней былі судзімыя, некаторыя —неаднаразова. Узрост «нудыстаў» — ад 23 да 38 гадоў.

«Спачатку мужчыны растлумачылі, што распрануліся, нібыта выконваючы ўмовы спрэчкі. Пазней сталі аднеквацца ад гэтага і спаслаліся на тое, што былі п’яныя і, нібыта, не памятаюць, што прымусіла іх выйсці на вуліцу без адзежы», — распавяла Наталля Сядзельнік.

У дачыненні да гараджан 10 жніўня Баранавіцкім ГАУС распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 339 КК РБ (хуліганства), згодна з якой ім можа пагражаць да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру