Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» Георгій Дзмітрук жыве ў Кобрыне. Ён так пракаментаваў той факт, што другі сустаршыня хадэкаў Павал Севярынец будзе адбываць «хімію» ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці:

«Берасцейская вобласць — найбольш хрысціянская на тэрыторыі Беларусі. Нашымі малітвамі мы заўсёды прыцягваем добрых людзей да сябе. Будзем спадзявацца, што знаходжанне Паўла тут не будзем нічым азмрочана, а толькі пойдзе на карысць Беларусі і Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі».

У выпадку чаго прадпрымальнікі з Хрысціянскай дзелавой ініцыятывы гатовы прадаставіць яму месца працы на час «хіміі», — паведаміў Дзмітрук.

Ён таксама пракаментаваў сітуацыю з перадачай Літвой і Польшчай беларускім уладам дадзеных пра банкаўскія рахункі Алеся Бяляцкага. «Мне падаецца, што інфармацыю злілі за грошы, што быў задзейнічаны карупцыйны варыянт», — думае сустаршыня БХД.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру