«Песняры» на канцэрце на сваё 25-годдзе:

А так «Песняры» выконвалі гэтую песню маладымі (песня датуецца 1968 годам).

Міхась Шушкевіч, музыка Юрыя Семянякі

Дарэчы, словы гэтай песні напісаў Міхась Шушкевіч — тата Міланы Міхалевіч (Шушкевіч), жонкі экс-палітвязня Алеся Міхалевіча.

Летняя ночка купальная
Яснай растаяла знічкаю.
Падаюць зоры світальныя
Ў чыстыя воды крынічныя.

Ой ты, дзяўчыначка мілая,
Як жа ты свет упрыгожыла!
Ластаўка ты шызакрылая, —
Лёгкі мой сон растрывожыла.

Ты мне вясною прыснілася
Неразгаданымі чарамі,
Сэрца парыўна забілася
Лёгкімі крыламі-марамі.

Пэўна, цябе, ненаглядная,
Стрэў я часінай удалаю.
Ты ж мая доля спагадная,
І не шкадую німала я.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0