Геніяльная песня з геніяльнай канцэртнай імправізацыяй. Запіс, зроблены савецкім ТВ у Калоннай зале Дома саюзаў.

Песня датаваная 1970 годам.

Вера Вярба, музыка Мікалая Пятрэнкі

Уладзімір Мулявін стварыў геніяльную рок-н-рольную аранжыроўку песні, напісанай кампазітарам-самавукам Мікалаем Пятрэнкам. Песня хутка стала народнай.

У суботу Янка ехаў ля ракі.
Пад вярбой Алёна мыла ручнікі.
— Пакажы, Алёна, броду земляку,
Дзе тут пераехаць на кані раку?

— Адчапіся, хлопец, едзь абы-куды,
Не муці мне толькі чыстае вады.
У маркоце Янка галавой панік,
Упусціла дзеўка беленькі ручнік.

— Янка, мой саколік, памажы хутчэй,
Ой, плыве-знікае ручнічок з вачэй!
— Любая Алёна, я ж вады баюсь,
Пацалуй спачатку, бо я утаплюсь.

Супыніўся гнеды пад вярбой густой,
Цалавала Янку Лена над ракой.
Стала ціха-ціха на ўсёй зямлі…
Па рацэ далёка ручнікі плылі.

А вось трохі іншае выкананне:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0