Цягнік з палітвязнямі прыбывае з Бабруйска.

Цягнік з палітвязнямі прыбывае з Бабруйска.

Сваякі лятуць з кветкамі.

Сваякі лятуць з кветкамі.

Святлана Вінаградава выйшла замуж за палітвязня Паўла Вінаградава проста ў калоніі ў Івацэвічах. Яна прыйшла на вакзал сустрэць памілаваных. А чакае мужа...

Святлана Вінаградава выйшла замуж за палітвязня Паўла Вінаградава проста ў калоніі ў Івацэвічах. Яна прыйшла на вакзал сустрэць памілаваных. А чакае мужа...

Сяргей Казакоў.

Сяргей Казакоў.

Архівіст Зміцер Дрозд выйшаў з турмы сівым.

Архівіст Зміцер Дрозд выйшаў з турмы сівым.

Васіль Парфянкоў прыбыў з Оршы першым і сустракаў калег.

Васіль Парфянкоў прыбыў з Оршы першым і сустракаў калег.

Сярожа, дачакалася!

Сярожа, дачакалася!

Сябры прынеслі шампанскае.

Сябры прынеслі шампанскае.

Дапамогу палітвязням збіралі тысячы людзей. Сёння некаторыя з іх паспелі сустрэць першых вызваленых на вакзале.

Дапамогу палітвязням збіралі тысячы людзей. Сёння некаторыя з іх паспелі сустрэць першых вызваленых на вакзале.

Свабода хмельнае віно — нязвыклае яно.

Свабода хмельнае віно — нязвыклае яно.

Дзяжурны Бабруйскай калоніі паведаміў, што ў гэты час ідзе вызваленне вязняў, якія ўвайшлі ў спіс памілаваных. «Дзмітрыя Дразда ды іншых зараз пасадзяць на цягнік да Мінска. Пазваніць ім дамоў няма як, прыедуць у Мінск — там разбяруцца», — паведаміў дзяжурны.

Сястра палітвязня Яўгена Сакрэта Ірына паведаміла, што яе брат сёння раніцай пазваніў дамоў і паведаміў, што патрапіў у лік памілаваных, ужо вызваліўся і едзе дамоў. Яўген Сакрэт адбываў пакаранне ў калоніі пад Магілёвам № 15.

Жонка Класкоўскага Наталля пакуль нічога не ведае пра вызваленне.

  • * *

Як стала вядома пазней, цягнік з палітвязнямі з Бабруйска прыбывае ў Мінск, а 15.55. Іх сустракаюць сваякі і рэпарцёры на 3-й калеі 2-й платформы.

  • * *

На вакзале іх сустракаюць журналісты, там жа ўжо знаходзіцца Васіль Парфянкоў. Ён прыбыў з Оршы паўгадзіны таму берлінскім цягніком.

  • * *

Віталь Мацукевіч едзе маршруткай з Наваполацка — паведаміў у Рэдакцыю «Нашай Нівы» чытач, які сустрэў яго ў Наваполацку на аўтавакзале.

  • * *

Маці Ўладзімера Яроменка Галіна Маркаўна паведаміла, што Ўладзімер едзе дамоў. Ён патрапіў пад памілаванне. Яроменак адбываў пакаранне ў калоніі «Віцьба-3».

* * *

Дапамогу палітвязням збіралі тысячы людзей. Сёння некаторыя з іх паспелі сустрэць першых вызваленых на вакзале. Акрамя сваякоў, сабраліся сябры, праваабаронцы, паплечнікі, палітыкі.

  • * *

З Бабруйска прыбылі Зміцер Дрозд, Сяргей Казакоў і Арцём Грыбкоў. Пратасені пакуль няма.

  • * *

І Парфянкоў, і Дрозд, і Казакоў, усе трое пісалі прашэнні аб памілаванні на імя Лукашэнкі, перш чым атрымаць гэтае памілаванне. Казакоў сказаў, што не будзе расказваць пра акалічнасці напісання памілавання. Дрозд адзначыў, што прапанова напісаць просьбу аб памілаванні была «карэктнай». Архівіст Зміцер Дрозд выйшаў з турмы сівым, пастарэлым. Парфянкоў зацеміў, што ў прашэнні аб памілаванні ён не прызнаў сябе віноўным, абмежаваўся просьбай выпусціць яго.

* * *

З’явілася інфармацыя, што Пратасеня адмовіўся пісаць прашэнне і таму яго сярод памілаваных не было. Са словаў Дразда, пасля адмовы пісаць прашэнне Пратасеню перавялі з лепшага атраду № 7 у іншы.

Сам Дрозд сказаў радыё «Свабода», што адчувае сваё вызваленьне як свята напалову, бо за кратамі застаецца шмат палітвязняў. «Вось калі ўсе выйдуць на волю, тады будзе свята». Паводле Дразда, асабліва прэсуюць зараз тых, хто адмовіўся падпісваць прашэнні. Ён сам не прызнаў сваёй віны, як хацеў той, хто ўгаворваў яго напісаць прашэнне, але напісаў «што раскайваецца ў тым, што асабіста ён зрабіў». Гэта фармулёўка, паводле Дразда, задаволіла абодва бакі.

Брат Андрэя Пратасені Аляксандр паведаміў, што Андрэй адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні і не патрапіў у спіс памілаваных і таму сёння не прыехаў ў Менск. «Мы яго чакалі! Але што ж, будзем чакаць далей, верым, што неўзабаве вызваляць і яго», — сказаў Аляксандр Пратасеня.

* * *

Вызвалены Аляксандр Квяткевіч, які адбываў пакараньне ў Івацэвічах, паведамляе Spring96.org.

* * *

Ці азначае гэта, што 9-м, невядомым вызваленым стаў Хамічэнка, славуты «Навушнік»? Ён сірата, і цяжка выйсці на сувязь з ім.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?