Калі ён сапраўдны, то яму тысяча гадоў.

 Фота Belklad.by.

Фота Belklad.by.

 Фота Belklad.by.

Фота Belklad.by.

 Фота Belklad.by.

Фота Belklad.by.

З дна ракі Дрыса (Расонскі раён, Віцебская вобласць) мінскія дайверы сумесна з полацкімі археолагамі паднялі дзіўны аб'ект — драўляную статую, аналагаў якой няма ў славянскім свеце. Яна стаяла пад вадой на глыбіні трох-чатырох метраў. Артэфакт прывезлі ў Мінск для падрабязнай экспертызы. Дзіўнай здаецца і гісторыя яго выяўлення.

Падводны паляўнічы схапіўся за ідала 20 гадоў таму

У 1991 годзе два падводныя паляўнічыя, аматары з Полацка, апускаліся ў рацэ Дрыса, калі адзін з іх схапіўся за драўляную апору, каб супрацьстаяць плыні. Зірнуўшы, за што ён узяўся, паляўнічы пад уражаннем запомніў тое месца, аднак вялікага значэння ўбачанай постаці з чалавечым абліччам не надаў... Праз 20 гадоў у гутарцы са знаёмым археолагам ён успомніў пра драўляную статую на дне ракі. Спецыялісты здзейснілі апусканне ў паказаным месцы, і, да свайго здзіўлення, выявілі знаходку менавіта там, дзе 20 гадоў назад яе ўбачыў паляўнічы.

— Пра ідала даведаліся, толькі калі сярод знаёмых гэтых падводных паляўнічых з’явіўся чалавек, які захапляецца археалогіяй, Анатоль Бельчык. Ён знаёмы са мной, і, як толькі пачуў пра статую, распытаўшы ў паляўнічых падрабязнасці, паведаміў пра гэта мне, — распавядае загадчык кафедры гісторыі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Дзяніс Дук. — Мы выехалі на месца знаходкі, паныраць і ахнулі...

Ідал важыць пад 150 кг (!)

Было прынята рашэнне падняць статую з вады. Па дапамогу полацкія археолагі звярнуліся да мінскага дайвінг-клуба «Капітан Морган».

— Падымалі мы яго каля гадзіны, — успамінае кіраўнік дайвінг-клуба «Капітан Морган» Вячаслаў Рамановіч. — Ідал вельмі цяжкі, кілаграмаў пад 150! Зроблены ён з вялікага сука дуба, яго аснова была ўся засыпаная пяском, таму спачатку мы размылі яго з дапамогай грунтасоса, затым з дапамогай спецыяльнага, груба кажучы, паветранага шара паднялі над дном, сплавілі ўніз па плыні да водмелі, адкуль і дасталі на паверхню.

Знаходка сусветнага значэння

Па словах Дзяніса Дука, аб падобных знаходках можна толькі марыць.

— Для славянскага свету гэта ўнікальная знаходка! Гэта артэфакт сусветнага маштабу, — захоплены спецыяліст. — Гэта дзіўны збег акалічнасцяў, што ён захаваўся і нам удалося яго знайсці.

Па словах эксперта, статуя магло апынуцца ў рацэ пасля таго, як на прылеглай тэрыторыі было прынята хрысціянства: тады наўмысна знішчаліся паганскія ідалы.

— Верагодна, гэты ідал быў спалены, але агонь неістотна пашкодзіў яго ніжнюю частку, пасля чаго яго скінулі ў раку. А рака выдатна захоўвае дрэва, асабліва дуб, — тлумачыць суразмоўца. — Важна, што фігура засталася стаяць у вертыкальным становішчы, бо калі б ён упаў, застаўся б ляжаць на дне, пахаваны пяском ...

Па назіраннях Вячаслава Раманавіча, зверху ідал быў прыціснуты некалькімі бярвёнамі, мабыць, паваленымі на яго за тысячу гадоў.

Вышыня старажытнага статуі каля 1 м 20 см, шырыня — 1 м 3 см, дыяметр ствала — 70 см у самым шырокім месцы, а ў самім вузкім — 60 см.

— Яго вага, прыблізна, 150-200 кг, вельмі цяжкі, — адзначае Дзяніс Дук. — Учатырох яго ледзь-ледзь загрузілі ...

Узрост ідала высветліць экспертыза

Калі было прынята рашэнне аб узняцці артэфакта, археолагі сталі шукаць ўстанову, гатовую арганізаваць далейшую кансервацыю і рэстаўрацыю знаходкі — бо дрэва, вынятае з вады, дзе яно знаходзілася каля тысячы гадоў, можа сур’ёзна пашкодзіцца. Інстытут гісторыі Акадэміі навук пагадзіўся правесці неабходныя працэдуры з наступным экспанаваннем ідала ў музеі.

— Пасля правядзення экспертызы можна будзе дакладна сказаць яго ўзрост, вызначыўшы год, калі было ссечанае дрэва, — кажа Дзяніс Дук. — Прыблізна гэта часы хрысціянізацыі полацкай зямлі, XI-XII ст. Але цалкам можа апынуцца, што ідал мог патрапіць у ваду і значна раней, у выніку нейкага катаклізму.

Як адзначае спецыяліст, ствол дуба, з якога зроблены стод, выпілены, пасля чаго ён быў моцна абчасаны сякерай, а потым з дапамогай долата была зроблена скульптура.

— Ёсць сляды, якія сведчаць, што дрэва пілавалі, а пілы ў нас пачалі ўжываць толькі з VI-VII ст., — звяртае ўвагу Дзяніс Дук.

Па словах Вячаслава Раманавіча, ідал выяўлены ў месцы ракі, аточаным лесам.

— Мяркуючы па ўсім, калісьці там быў досыць населены раён, — мяркуе ён. — У акрузе шмат курганоў, самыя старыя з якіх датуюцца VI ст. Магчыма, там было капішча, а потым рака змяніла сваю плынь.

Вялес або Пярун?

Стод адправілі на кансервацыю ў Мінск, у Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, дзе будзе вызначаны яго ўзрост. Вынікі экспертызы будуць вядомыя прыкладна праз месяц.

Відэа: Вячаслаў Рамановіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?