Радыкальны заходнерусіст, які складаў універсітэцкія падручнікі, хоць адмаўляў асобнасць беларусаў як нацыі.
На
Трашчанок, універсітэцкі выкладчык Лукашэнкі, быў складальнікам многіх універсітэцкіх падручнікаў, якія былі выразна антыбеларускімі.
Артыкул у Вікіпедыі надзвычай добра характарызуе асобу Трашчанка, імя якога стала назоўным, як і ягонага ідэалагічнага папярэдніка — Абэцэдарскага:
«Стаіць на крайніх пазыцыях заходнерусізму. Не прымае беларусаў як самастойны народ і разглядае Беларусь як частку Расеі. Аднак у адрозненне ад ідэолага «заходнерусізму» М. Каяловіча не прызнае гістарычнай адметнасці беларусаў.
Распрацоўвае новую канцэпцыю выкладання гісторыі ў беларускіх навучальных установах, аўтараў папярэдняй называе «
Цвердзіць, што Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітая ніякім чынам не могуць звязвацца з нацыянальнай беларускай гісторыяй, таму што гэта дзяржавы каталіцкія, і яны праводзілі дыскрымінацыйную палітыку ў адносінах да беларусаў».
Трашчанка абвінавачвалі ў нячыстасці метадаў дзеля ачарнення апанентаў. У прыватнасці, у 1965 годзе ён даслаў у газету «Советская Белоруссия» палітычны данос на беларускага літаратара Міколу Прашковіча, у якім падтасаваў факты.
Гісторык Генадзь Сагановіч ахарактарызаваў падручнікі Трашчанка як цынічную кпіну з беларускай гістарычнай навукі.