Кантрактная цана газу для Беларусі ў другім квартале 2011 года вырасла ў параўнанні з першым кварталам на 9,7% і склала 244,8 даляра за тысячу кубаметраў,
паведамляе справаздача ААТ «Газпром».

У справаздачы «Газпрома» таксама паведамляецца, што ў другім квартале 2011 года разліковая дамоўная цана для Малдовы склала 316,71 даляра за тысячу кубаметраў супраць 288,71 даляра ў першым квартале. Разліковая дамоўная цана для краін Балтыі — 391,13 супраць 337,24 даляра ў першым квартале.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0