Беларусь будзе будаваць па кітайскіх нарматывах. Дзеля таго, каб іх можна было выкарыстоўваць у Беларусі, падрыхтуюць адмысловы ўказ.

Гэту ідэю лабіруе віцэ-прэм’ер Анатоль Тозік,
які ў свой час быў амбасадарам Беларусі ў КНР. Па ягоным меркаванні кітайскія тэхналогіі ў будаўніцтве будуць карысныя для нашага рынку. «Іх нарматывы ўвесь час змяняюцца. Будаўніцтва карэктуецца ў залежнасці ад новых тэхналогіяў», — заявіў ён журналістам.

Ужо вядома, што будаваць кітайцы будуць жылы квартал «Ржавец» ў сталіцы. Грошы на яго выдаткоўваюць інвестары з КНР, адсюль — патрабаванне дазволіць кітайскія тэхналогіі і прыцягнуць сваіх спецыялістаў. Абсталяванне і матэрыялы пакуль выкарыстоўваюцца беларускія.

Наконт кітайскага будаўніцтва існуюць супярэчлівыя меркаванні. З аднаго боку, краіна па гэтым паказчыку сапраўды сапраўды стала лідарам у свеце, з іншага — існуюць сур’ёзныя прэтэнзіі адносна якасці.

Вось красавіцкія здымкі шматпавярховага дома, які проста… упаў. Ён не разваліўся, не разляцеўся на кавалкі, а проста заваліўся на бок, як цацачны. Здаецца, паднімі яго зноў і пастаіць яшчэ пару дзён.

Кітайцы працоўныя гатовыя працаваць больш, чым беларусы. Пры гэтым яны не прэтэндуюць на вышэйшы заробак — у гэтым плюс, — кажа эксперт Арцём Вайніловіч. — У той жа час вядома, што кітайцы не заўсёды клапоцяцца пра бяспеку, і калі на адным з этапаў вытворчасці выявіцца пашкоджанне, яны не будуць яго перарабляць. У выпадку з будаўніцтвам гэта вельмі небяспечна. Мы таксама ведаем, што беларускія прадпрыемствы не зусім задаволеныя працай сумесных лінііі па выпуску цэменту, бо лінія часта ламаецца і спыняе сваю працу».

»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру