БАТЭ - Штурм - 1:1

На гол аўстрыйцаў пачатку гульні барысаўцы адказалі голам серба Сіміча на 59-й хвіліне. Нашы землякі мелі істотную тэрытарыяльную перавагу, больш атакавалі, але так і не здолелі вырваць перамогу.

Гульня ў адказ адбудзецца праз тыдзень у Аўстрыі.

* * *

Сёння ў 21:45 на мінскім стадыёне «Дынама» адбудзецца першая гульня раўнду плэй-оф Лігі чэмпіёнаў паміж нашым БАТЭ і аўстрыйскім «Штурмам». Пераможца пары трапіць у групавы этап Лігі чэмпіёнаў.

УЕФА не дазволіла праводзіць гульню ў Барысаве, таму матч адбудзецца ў Мінску. Мяркуецца, што на трыбунах збярэцца каля 12 тысяч гледачоў. Білеты каштуюць ад 10 да 30 тысяч рублёў.

БАТЭ згуляе без шэрагу лідараў — Брэсан, Шытаў, Паўлаў, Ліхтаровіч. У першага дыскваліфікацыя, у астатніх — траўмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?