Былы прэм’ер скептычна ставіцца да заяваў Пуціна пра зніжкі на газ.

Пра тое Вячаслаў Кебіч заявіў у інтэрв’ю агенцтву «Інтэрфакс-Захад». «Які гэта будзе паніжальны каэфіцыент, і ад якой базавай цэны будзе брацца гэты каэфіцыент? Гэтага ніхто не ведае. Пакуль абсалютна рана радавацца гэтым заявам», — заявіў экс-прэм’ер.

«У далейшым таксама ўсяго можна чакаць ад расейскага боку. Галоўная мэта Расіі — праглынуць Беларусь без рэшты», — упэўнены Кебіч.

Погляды Кебіча змяніліся ад 1994 года, калі ён ішоў у прэзідэнты пад лозунгам «За саюз народаў» і выступаў за пераход Беларусі і Расіі на адзіную валюту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?