Адважны кот выратаваў аўстралійскую сям’ю ад гібелі ў пажары.

Калі ўначы ў доме пачаўся пажар, паласаты беспародны кот, улюбёнец сям’і з гораду Кэрнс (штат Квінслэнд), паспрабаваў падняць на ногі сваіх гаспадароў. Аднак яны, пагружаныя ў глыбокі сон, ніяк не адрэагавалі на ягоныя намаганьні. Тады кот запусьціў кіпцюры ў твар гаспадара дому, што ў выніку і абудзіла мужчыну, які спаў на ўжо тлеючым матрасе.

«Гэты кот аказаўся найлепшым пажарным апавяшчальнікам», — сказаў пазьней адзін з пажарных.

Падобна на тое, што прычынай пажару быў недапалак. Дзякуючы кемліваму кату ўцалела ўся сям’я, а хуткае прыбыцьцё пажарнай каманды не дапусьціла значных пашкоджаньняў дому.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?