Міністр адукацыі Беларусі Сяргей Маскевіч не выключае ўвядзення ў будучыні мінімальнага прахаднога бала для паступлення ў ВНУ.

У прыватнасці, у міністра пацікавіліся, ці лічыць ён нармальнай сітуацыю, пры якой чалавек паступае на платнае навучанне па спецыяльнасці «міжнародныя адносіны», маючы па выніках цэнтралізаванага тэставання 8 балаў па рускай мове і 16 па англійскай.

«Я лічу, што да наступнага года такога быць не павінна», — прызнаў Сяргей Маскевич.

Па яго словах, насамрэч гэтыя нізкія балы трэба разглядаць толькі адносна іншых балаў па гэтым прадмеце і ніяк не абсалютызаваць. «Але ў прынцыпе я згодны, што для таго, каб псіхалагічна ў грамадстве не было такога недаразумення, трэба ўсталяваць бар’ер — ніжнюю планку, прахадны бал, і больш арыентавацца не на сістэму, якая цяпер функцыянуе, а каб гэтыя адзнакі былі абсалютна зразумелыя, каб людзі ўспрымалі», — сказаў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0