У Малдове супрацоўнікі Цэнтра па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі і карупцыяй на запыт амерыканскіх спецслужбаў блакавалі на банкаўскім рахунку аднаго з грамадзян рэспублікі каля $20 тыс., якія былі выкрадзеныя групай хакераў у Bank of America NA,
паведамляе карэспандэнт БелТА.

Прадстаўнікі Bank of America паведамілі малдаўскім спецслужбам, што гэтыя грошы належаць аднаму з кліентаў банка, але былі выкрадзеныя з яго рахунку групай хакераў, якія атрымалі інфармацыю пра рахунак з дапамогай інфармацыйных тэхналогій.

Уладальнікам арыштаванагага ў Малдове рахунку аказаўся 60-гадовы сельскі жыхар з Каўшанскага раёна, работнік мясцовай філіі «Водаканала». Ён заявіў аператыўнікам, што не ведае, адкуль узяліся грошы на яго рахунку, і напісаў заяву пра адмову ад іх. Мужчына не быў затрыманы, яго датычнасць да эпізоду высвятляецца.

Спецслужбам Малдовы і ЗША трэба будзе высветліць асобы злачынцаў і іх памагатых, а таксама чаму скрадзеныя ў Bank of America сродкі было вырашана схаваць у Малдове.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?