Наступная версія смартфона iPhone паступіць у продаж 7 кастрычніка гэтага года. Пра гэта піша 9to5mac.com, высылаючыся на ўласныя крыніцы. Па звестках блога, Apple, пачне прымаць папярэднія замовы на iPhone 5 у апошнія дні верасня.

На сённяшні дзень афіцыйна пра iPhone 5 нічога не вядома, аднак існуе безліч чутак. Мяркуецца, што прылада будзе абсталявана двух'ядравым працэсарам A5 (такі ж усталяваны ў iPad 2), 8-мегапіксэльнай камерай і аперацыйнай сістэмай iOS 5. Смартфон, верагодна, таксама атрымае шэраг новых функцый, такія як галасавая сістэма навігацыі ці магчымасць "склейвання" фатаграфій у панарамы.

Вонкавы выгляд гаджэта пакуль застаецца ў сакрэце. Калі верыць чуткам, апарат будзе валодаць больш тонкім корпусам са скругленымі кутамі і металічнай акантоўкай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?