У Гомелі ў аддзяленьні «Белпрамбудбанк» на вуліцы Сялянскай затрыманы грамадзкі актывіст Васіль Такарэнка. Ён прыйшоў у банк, каб набыць валюту для адпачынку 12-гадовага сына.

Ахоўніку Ўладзімеру Гутоўскаму, відаць, не спадабалася беларуская гутарка наведніка, і ён стаў высьвятляць, хто такі спадар Такарэнка й што ён робіць у банку. І паколькі Васіль размаўляе выключна па-беларуску, а ахоўнік — па-расейску, то ахоўнік і наведнік не паразумеліся.

Ахоўнік выклікаў нарад міліцыі, і міліцыянты ў касках і з аўтаматамі даставілі Такарэнку ў Цэнтральны РАУС. Але неўзабаве яго адпусьцілі, бо нават незнаёмыя Васілю сьведкі пацьвердзілі, што ў банку ён нічога заганнага не зрабіў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?