Пачаўся продаж білетаў на адборачны матч чэмпіянату Еўропы 2012 года па футболе Беларусь — Боснія і Герцагавіна. Сустрэча пройдзе 2 верасня на мінскім стадыёне «Дынама» (пачатак у 20.30).

Прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола агучыла цэны па сектарах:

cектар 1 — 50.000 і 60.000, сектар 2 — 40.000 і 50.000, cектар 3 — 45.000, сектар 4 — 40.000, сектар 5 — 30.000, сектар 6 — 20.000, сектар 7 — 5.000, сектар 8, 9 — 20.000, сектар 10 — 30.000, сектар 11 — 40.000, сектар 12 — 45.000, сектар 13, 14 — 55.000, сектар 15 — 45.000, сектар 16 — 35.000, сектар 17 — 30.000, сектар 18, 19, 20 — 20.000, сектар 21, 22 — 15.000, сектар 23, 24 — 20.000, сектар 25, 26 — 35.000, сектар 27 — 45.000, сектар 28 — 40.000 і 50.000, сектар 29 — 50.000 і 60.000.

Білеты на два папярэднія дамашнія адборачныя матчы беларускай зборнай каштавалі ад 5.000 да 70.000 (з Францыяй 3 чэрвеня) і ад 3.000 да 30.000 (з Люксембургам 7 чэрвеня).

2 верасня ў групе D адбудуцца таксама гульні Люксембург — Румынія і Албанія — Францыя.

Становішча каманд:

Францыя — 13 ачкоў (6 гульняў; розніца мячоў 9–2)

Беларусь — 12 (7; 6–2)

Боснія і Герцагавіна — 10 (6; 8–7)

Румынія — 8 (6; 8–6)

Албанія — 8 (6; 4–6)

Люксембург — 1 (7; 1–13).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?