Маскоўскіх ветэранаў абурыла рэклама зборных мадэляў танка «Тыгр», якія былі на ўзбраенні Германіі падчас Другой сусветнай вайны. Ветэран Вялікай Айчыннай вайны і старшыня Савета маскоўскіх ветэранаў Мікалай Шляпнікаў заявіў, што лічыць такую рэкламу «прапагандай нацысцкай зброі».
Рэклама зборных мадэляў танкаў з’явілася ў эфіры некалькіх расійскіх тэлеканалаў. Пры гэтым юрысты, да якіх журналісты звярнуліся за кансультацыямі, сказалі, што
продаж такіх мадэляў не парушае заканадаўства, калі на танках няма фашысцкай сімволікі.
Мадэль танка прадаецца ў шапіках у камплекце з часопісам.
На мадэлі паказаны лагатып кампаніі Hachette Collections.
У 2010 годзе ў Аўстрыі была забаронена рэклама падобнай калекцыйнай мадэлі танка «Тыгр» вытворчасці гэтай кампаніі.
Першыя танкі «Тыгр» былі вырабленыя ў 1942 годзе. Іх маштабнае ўжыванне пачалося падчас бітвы на Курскай дузе. Усяго за час Другой сусветнай вайны гітлераўскай Германіяй было выпушчана больш 1300 такіх танкаў.