Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч упэўнены, што Украіна ўстала на шлях рэфармавання і мадэрнізацыі і «гадоў праз дзесяць» увойдзе ў Еўрапейскі саюз. Такое меркаванне ён выказаў у сваім артыкуле для штотыднёвіка «Люстэрка тыдня», прымеркаванай да 20-годдзя незалежнасці краіны. «Прыйдзе час, і гадоў праз дзесяць Украіна будзе ў Еўрапейскім саюзе, увойдзе ў круг развітых краін. Я ў гэтым перакананы», — адзначыў ён.

Ён падкрэсліў, што Украіна канчаткова вызначыліся са сваёй будучыняй.

«Еўрапейскі выбар стаў асновай замежнапалітычнай ідэнтычнасці Украіны, а еўрапейскія каштоўнасці — асновай нашага развіцця», —
піша прэзідэнт.

Прэзідэнт адзначыў, што еўрапейскі прагрэс Украіны немагчымы без добрасуседскіх адносін з Расіяй. Таксама Украіна разумее «ўсю важнасць адносін з вядучай краінай свету — ЗША» і мае намер развіваць адносіны з Кітаем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?