Запланаваны на заўтра, 21 жніўня, канцэрт спевака Змітра Вайцюшкевіча ў сталічным клубе «Графіці» не адбудзецца. Пра гэта паведаміў сам выканаўца праз Facebook. У клубе «Графіці» ўдакладнілі, што

заўтра клуб не будзе працаваць праз рамонтныя працы.
Канцэрт пераносіцца, але на якую дату — невядома.
Гэта не першы за апошні дні выпадак «раптоўнай» адмены канцэртаў незалежных выканаўцаў.
Учарашні канцэрт Neuro Dubel у мінскім The Loft Cafe не адбыўся пасля візіту кіраўніцтва клуба ў адміністрацыю Савецкага раёну.

Нагадаем, роўна месяц таму не адбыўся і юбілейны канцэрт Вайцюшкевіча. У дзень свайго 40-годдзя ён не здолеў выступіць у ДК Ветэранаў праз тыя самыя «рамонтныя працы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0