Штогод гарадскія ўлады Мінска анансуюць гучныя будаўніцтвы
У 2009 годзе Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва нарэшце пралабіравала прыняцце новых дакументаў, якія далі дарогу небасягам. Цяпер вышыня будынка не можа перавышаць 200 метраў, але жылыя дамы ўсё адно абмежаваныя. Ліміт для іх — 100 метраў.Фактычна гэта каля 30 паверхаў.
Прайшло два гады «архітэктурнай свабоды», але ніводнага (!) здадзенага ў эксплуатацыю будынку вышынёй больш за 100 метраў так і не з’явілася, хоць праектаў было заяўлена не менш за дзясятак.
Большасць інвестараў «адвалілася» з простай прычыны — няма грошай.Іншыя ж кормяць гарадскія ўлады абяцанкамі дагэтуль.
«Наша Ніва» робіць агляд тых праектаў, якія дайшлі хаця б да такога адказнага этапа будаўніцтва, як катлаван, ці хоць бы да ямы на месцы мяркаванай будоўлі. Што будуецца і, галоўнае, за чые грошы. Загадзя адзначым,
ніводнага з беларускіх бізнэсоўцаў ідэя хмарачоса пакуль не зацікавіла.
праект «Роял Плазы».
«Роял Плаза».
Комплекс «Ітэры» на Максіма Танка. Справа - «Ветразь».
«Ветразь».
Адзін з праектаў «Мінск-Сіці».
Першыя дамы «Мінск-Сіці».
Першыя дамы «Мінск-Сіці».
Праект «Маяк Мінска».
«Маяк Мінска» - да хайтэку яшчэ далёка.
Праз будоўлю «Маяка» праглядаецца Нацыянальная бібліятэка.
Праект «Голд-Сіці».
«Голд-Сіці» - будаўніцтва толькі пачынаецца.
Праект «Персполіса».
Праект «Сафіі».
1. Royal Plaza (Роял Плаза). Інвестар — «Рубіроз Інтэрнэшнл» (Ліван). Вышыня — 130 метраў (30 паверхаў). Цяперашні стан — пабудавана 28 паверхаў.
Офісны будынак у пачатку праспекта Пераможцаў (на месцы савецкага кафэ «Рэчанька») абяцае стаць першым здадзеным у эксплуатацыю хмарачосам краіны. У тым, што ён будзе дабудаваны, сумневаў амаль што няма. Ні крызіс, ні дэфіцыт будаўнічых матэрыялаў не ўдарылі па
Шкляны цыліндр узводзіцца па праекце аднаго з набліжаных да мінскіх уладаў архітэктара — Барыса Школьнікава. Па сваёй запатрабаванасці і ўплывовасці з ім можа параўнацца толькі стваральнік Нацыянальнай бібліятэкі і сталічнага чыгуначнага вакзала Віктар Крамарэнка.
Вяртаючыся да Роял Плазы, адзначым, што ён будуецца за ліванскія грошы. «Рубіроз Інтэрнэшнл» ужо валодае некалькімі мінскімі
2. «Ветразь». Інвестар — «Ітэра» (Расія). Вышыня — 132 метры (32 паверхі). Цяперашні стан — пабудавана 30 паверхаў.
Будынак, які першым перайшоў гістарычную для Беларусі стометровую вышыню, на некалькі месяцаў заглох. Прычына банальная — дэфіцыт цэменту. Тыдзень таму будаўнікі ўсё ж пачалі заліваць перадапошні,
Мяркуецца, што жылы дом на скрыжаванні вуліц Ціміразева, Максіма Танка, Клары Цэткін і Кальварыйскай будзе першай пабудовай у комплексе з
Пазіцыі «Ітэры» на беларускім рынку саслабелі, і ўжо ніхто не ў стане гарантаваць, што іх будаўніцтва не скончыцца на «Ветразі».
3.
«Разынкай комплексу стане першы сапраўдны мінскі хмарачос — вежа ў 80 паверхаў», — пісала прэса ў 2008 годзе.
Пакуль што
…А тым часам самы гучны праект
4. «Маяк Мінска». Інвестар — «Зомекс Інвестмент» (Швейцарыя/
Замах архітэктараў быў не меншым за
Паводле інфармацыі дзяржаўных СМІ, брытанская кампанія «Зомекс Інвестмент» уваходзіць у склад холдынгу WorldWide Building group, назву якой можна адвольна перакласці як «Сусветная будаўнічая група». Вось толькі інтэрнэт нічога не мае ні пра першую, ні пра другога. Вядома толькі імя дырэктара (серб Аляксандр Стойкавіч) і старшыні назіральнай рады «Зомекса» (Рональд Куперсміт, усе ўзгадванні пра якога прыводзяць на англамоўную версію сайта БелТА). Колькі грошай у таямнічых брытанцаў, ніхто таксама не ведае, вось толькі будаўніцтва будзе весціся на крэдытныя грошы
5. «Футурыс»/«Голд Сіці». Інвестар — бізнэсоўца Вінсент Петрыла (Вялікабрытанія). Вышыня — 25 паверхаў (103 метры). Цяперашні стан — пабудаваныя два паверхі.
Гісторыя гэтага
Такім чынам, некалькі месяцаў таму непадалёку ад станцыі метро «Барысаўскі тракт» была ўрачыста закладзеная капсула, якая азнаменавала пачатак супрацоўніцтва Петрылы і мінскіх уладаў. «Футурыс» — праект згаданага вышэй Віктара Крамарэнкі. У двух словах — шмат шкла і геаметрычная фігура зверху. У апісваным выпадку — залаты шар, які архітэктарам называецца «крыштальная сфера».
Петрыла выглядае ашчадным інвестарам, ён спадзяецца ўкласціся ўсяго ў 50 мільёнаў еўра.
Пералічаныя вышэй комплексы ўжо ўзводзяцца, у той ці іншай ступені. Некаторыя іншыя пакуль маюць толькі закладзеную капсулу ці ўвогуле сумную яму пасярод будоўлі.
6. Perspolis (ПерсПоліс). Інвестар — Semega (Іран). Вышыня — 39 паверхаў (160 метры). Цяперашні стан — працы не пачыналіся.
Праект холдынга па турызму і культурнай спадчыне Ірана Semega выдзяляецца гіганцкімі мусульманскімі ўзорамі на ўсю вышыню будынка. Сімвалічная капсула на месцы будаўніцтва пяцізоркавага гатэля была закладзеная на вуліцы Няміга ў красавіку 2011 года. Аб’ём інвестыцый ацэньваецца ў $150 мільёнаў.
7. «Сафія». Інвестар — «Кравіра» (Сірыя). Вышыня — 50 паверхаў (150 метраў). Цяперашні стан — працы не пачыналіся.
Праект уключаны ў спіс хмарачосаў авансам.





