Nasha Niva
  • Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел Ł рус
  • Тэсты
  • Усяго патроху
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
Нерухомасць
Фота 9 з 14

«Маяк Мінска» - да хайтэку яшчэ далёка.

21.08.2011 / 16:07
Бел / Łac / Рус

Сямёрка хмарачосаў Мінска 56

Якія стометровыя высоткі будуюцца ў сталіцы і, галоўнае, за чые грошы?

Штогод гарадскія ўлады Мінска анансуюць гучныя будаўніцтвы гандлёва-забаўляльных цэнтраў і офісных высотак. Калі б хоць частка з іх была рэалізаваная, сталіцу Беларусі было б не пазнаць. Шмат год будаўніцтва хмарачосаў стрымлівалася папяровымі абмежаваннямі. Доўгі час максімальна дазволеная вышыня пабудовы складала 75 метраў. Катэгарычна супраць высокіх будынкаў выступалі пажарныя — іначай яны не маглі гарантаваць бяспеку жыхарам дома.

У 2009 годзе Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва нарэшце пралабіравала прыняцце новых дакументаў, якія далі дарогу небасягам. Цяпер вышыня будынка не можа перавышаць 200 метраў, але жылыя дамы ўсё адно абмежаваныя. Ліміт для іх — 100 метраў.
Фактычна гэта каля 30 паверхаў.

Прайшло два гады «архітэктурнай свабоды», але ніводнага (!) здадзенага ў эксплуатацыю будынку вышынёй больш за 100 метраў так і не з’явілася, хоць праектаў было заяўлена не менш за дзясятак.

Большасць інвестараў «адвалілася» з простай прычыны — няма грошай.
Іншыя ж кормяць гарадскія ўлады абяцанкамі дагэтуль.

«Наша Ніва» робіць агляд тых праектаў, якія дайшлі хаця б да такога адказнага этапа будаўніцтва, як катлаван, ці хоць бы да ямы на месцы мяркаванай будоўлі. Што будуецца і, галоўнае, за чые грошы. Загадзя адзначым,

ніводнага з беларускіх бізнэсоўцаў ідэя хмарачоса пакуль не зацікавіла.

праект «Роял Плазы».

праект «Роял Плазы».

«Роял Плаза».

«Роял Плаза».

Комплекс «Ітэры» на Максіма Танка. Справа - «Ветразь».

Комплекс «Ітэры» на Максіма Танка. Справа - «Ветразь».

«Ветразь».

«Ветразь».

Адзін з праектаў «Мінск-Сіці».

Адзін з праектаў «Мінск-Сіці».

Першыя дамы «Мінск-Сіці».

Першыя дамы «Мінск-Сіці».

Першыя дамы «Мінск-Сіці».

Першыя дамы «Мінск-Сіці».

Праект «Маяк Мінска».

Праект «Маяк Мінска».

«Маяк Мінска» - да хайтэку яшчэ далёка.

«Маяк Мінска» - да хайтэку яшчэ далёка.

Праз будоўлю «Маяка» праглядаецца Нацыянальная бібліятэка.

Праз будоўлю «Маяка» праглядаецца Нацыянальная бібліятэка.

Праект «Голд-Сіці».

Праект «Голд-Сіці».

«Голд-Сіці» - будаўніцтва толькі пачынаецца.

«Голд-Сіці» - будаўніцтва толькі пачынаецца.

Праект «Персполіса».

Праект «Персполіса».

Праект «Сафіі».

Праект «Сафіі».

1. Royal Plaza (Роял Плаза). Інвестар — «Рубіроз Інтэрнэшнл» (Ліван). Вышыня — 130 метраў (30 паверхаў). Цяперашні стан — пабудавана 28 паверхаў.

Офісны будынак у пачатку праспекта Пераможцаў (на месцы савецкага кафэ «Рэчанька») абяцае стаць першым здадзеным у эксплуатацыю хмарачосам краіны. У тым, што ён будзе дабудаваны, сумневаў амаль што няма. Ні крызіс, ні дэфіцыт будаўнічых матэрыялаў не ўдарылі па 30-павярховіку. У верасні будзе скончана каробка, а ў 2012-м годзе кампаніі змогуць засяліцца ў выкупленыя офісы.

Шкляны цыліндр узводзіцца па праекце аднаго з набліжаных да мінскіх уладаў архітэктара — Барыса Школьнікава. Па сваёй запатрабаванасці і ўплывовасці з ім можа параўнацца толькі стваральнік Нацыянальнай бібліятэкі і сталічнага чыгуначнага вакзала Віктар Крамарэнка.

Вяртаючыся да Роял Плазы, адзначым, што ён будуецца за ліванскія грошы. «Рубіроз Інтэрнэшнл» ужо валодае некалькімі мінскімі бізнэс-цэнтрамі, напрыклад, «Еўропай» і «Рыгай». А квартал насупраць Палаца спорту неўзабаве можна будзе назваць ліванскім. Па суседству з Плазай на месцы студэнцкага інтэрнату вырасце яшчэ адзін бізнэс-цэнтр, які будзе належаць прадстаўнікам гэтай азіяцкай краіны.

2. «Ветразь». Інвестар — «Ітэра» (Расія). Вышыня — 132 метры (32 паверхі). Цяперашні стан — пабудавана 30 паверхаў.

Будынак, які першым перайшоў гістарычную для Беларусі стометровую вышыню, на некалькі месяцаў заглох. Прычына банальная — дэфіцыт цэменту. Тыдзень таму будаўнікі ўсё ж пачалі заліваць перадапошні, 31-і паверх.

Мяркуецца, што жылы дом на скрыжаванні вуліц Ціміразева, Максіма Танка, Клары Цэткін і Кальварыйскай будзе першай пабудовай у комплексе з трох-чатырох высотак. Першыя праекты, прапанаваныя забудоўшчыкам, шакавалі кансерватыўнае беларускае грамадства. Гмахі па 50–60 паверхаў абяцалі стаць архітэктурнай дамінантай усяго горада. Парадокс, але, праігнараваўшы пратэсты жыхароў суседніх дамоў, расіяне неўзабаве самі адракліся ад ранейшых планаў.

Пазіцыі «Ітэры» на беларускім рынку саслабелі, і ўжо ніхто не ў стане гарантаваць, што іх будаўніцтва не скончыцца на «Ветразі».

3. «Мінск-Сіці». Інвестар — «Ітэра» (Расія). Вышыня — невядома. Цяперашні стан — пабудаваныя некалькі «панэлек» на ўскрайку.

«Разынкай комплексу стане першы сапраўдны мінскі хмарачос — вежа ў 80 паверхаў», — пісала прэса ў 2008 годзе. «Мінск-Сіці» на месцы аэрапорта «Мінск-1» мусіў каштаваць $5 мільярдаў, але такіх грошай у «Ітэры» зараз няма. Лукашэнка не адмаўляецца ад паслугаў расіянаў, бо іншых інвестараў на гарызонце нябачна. Ёсць і іншая прычына — як ужо пісала «НН», «Ітэра» працягваць будаваць каля Драздоў прыватную рэзідэнцыю «Жылы комплекс «Усход».

Пакуль што «Мінск-сіці» ўсыхае нават на паперы. Хмарачосы на рэндэрах зменшыліся ўжо ўдвая, і становіцца зразумела, што да чэмпіяната свету па хакеі-2014 будаўнікам не паспець ужо ніяк.

…А тым часам самы гучны праект 2000-х гадоў пачаў вырастаць з ускраінаў. Зараз там узведзена пара-тройка10-15-павярховык «панэлек». Можа, менавіта яны застануцца немым помнікам эпохі будаўніцтва беларускіх Нью-Васюкоў.

4. «Маяк Мінска». Інвестар — «Зомекс Інвестмент» (Швейцарыя/псеўда-Вялікабрытанія). Вышыня — 80 паверхаў (280 метраў). Цяперашні стан — пабудаваныя некалькі жылых дамоў на ўскрайку.

Замах архітэктараў быў не меншым за «Мінск-Сіці» — офісная вежа на 80 паверхаў са шпілем, які дасягне 280 метраў. І ў дадатак восем 40-павярховых дамоў па суседству з Нацыянальнай бібліятэкай. Усё разам — на $4 мільярды інвестыцый. На выхадзе пакуль не атрымаўся пшык, але тэмпы рэалізацыя праекту, відавочна, адстаюць ад графіка. І калі будаўніцтва вядзецца — зараз уцяпляецца некалькі дзесяціпавярховікаў,-то гісторыя з забудоўшчыкам дагэтуль выглядае цьмянай.

Паводле інфармацыі дзяржаўных СМІ, брытанская кампанія «Зомекс Інвестмент» уваходзіць у склад холдынгу WorldWide Building group, назву якой можна адвольна перакласці як «Сусветная будаўнічая група». Вось толькі інтэрнэт нічога не мае ні пра першую, ні пра другога. Вядома толькі імя дырэктара (серб Аляксандр Стойкавіч) і старшыні назіральнай рады «Зомекса» (Рональд Куперсміт, усе ўзгадванні пра якога прыводзяць на англамоўную версію сайта БелТА). Колькі грошай у таямнічых брытанцаў, ніхто таксама не ведае, вось толькі будаўніцтва будзе весціся на крэдытныя грошы «БПС-банка».

5. «Футурыс»/«Голд Сіці». Інвестар — бізнэсоўца Вінсент Петрыла (Вялікабрытанія). Вышыня — 25 паверхаў (103 метры). Цяперашні стан — пабудаваныя два паверхі.

Гісторыя гэтага бізнэс-цэнтра з відам на Усходнія могілкі не проста цьмяная, а нават крымінальная. Яго сабраліся будаваць яшчэ ў 2008 годзе як першы беларускі хмарачос пад назвай «Голд-Сіці», а пачалі толькі зараз — як «Футурыс». Рэч у тым, што беларускія партнёры брытанскага бізнэсоўцы Вінсента Петрылы патрабавалі ад яго дадатковыя 3 мільёны еўра, нібыта для хабару чыноўнікам. У момант перадачы грошай яны былі затрыманыя, але будаўніцтва надоўга адклалася.

Такім чынам, некалькі месяцаў таму непадалёку ад станцыі метро «Барысаўскі тракт» была ўрачыста закладзеная капсула, якая азнаменавала пачатак супрацоўніцтва Петрылы і мінскіх уладаў. «Футурыс» — праект згаданага вышэй Віктара Крамарэнкі. У двух словах — шмат шкла і геаметрычная фігура зверху. У апісваным выпадку — залаты шар, які архітэктарам называецца «крыштальная сфера».

Петрыла выглядае ашчадным інвестарам, ён спадзяецца ўкласціся ўсяго ў 50 мільёнаў еўра.

Пералічаныя вышэй комплексы ўжо ўзводзяцца, у той ці іншай ступені. Некаторыя іншыя пакуль маюць толькі закладзеную капсулу ці ўвогуле сумную яму пасярод будоўлі.

6. Perspolis (ПерсПоліс). Інвестар — Semega (Іран). Вышыня — 39 паверхаў (160 метры). Цяперашні стан — працы не пачыналіся.

Праект холдынга па турызму і культурнай спадчыне Ірана Semega выдзяляецца гіганцкімі мусульманскімі ўзорамі на ўсю вышыню будынка. Сімвалічная капсула на месцы будаўніцтва пяцізоркавага гатэля была закладзеная на вуліцы Няміга ў красавіку 2011 года. Аб’ём інвестыцый ацэньваецца ў $150 мільёнаў.

7. «Сафія». Інвестар — «Кравіра» (Сірыя). Вышыня — 50 паверхаў (150 метраў). Цяперашні стан — працы не пачыналіся.

Праект уключаны ў спіс хмарачосаў авансам. 50-павярховыбізнэс-цэнтр нібыта будзе наступным крокам сірыйскай «Кравіры» пасля 15-павярховага гандлёвага цэнтра і 30-павярховага гатэля. Усе яны могуць паўстаць на вуліцы Клары Цэткін, але пакуль што не пачалося будаўніцтва ніводнага з гэтых будынкаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Ягор Марціновіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ

Чытайце яшчэ
Змены ў Жыллёвы кодэкс могуць знішчыць інстытут таварыства ўласнікаў 4
З камінам, пілонам і са святламузыкай. У Віцебску прадаецца ўнікальны гараж 4
На шматпавярховіку ў мінскай Малінаўцы намалявалі мурал. Назвалі «Абярэг»  4
У «Новай Баравой» з'явяцца кватэры плошчай усяго 20 «квадратаў». Якая цана? 13
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Галоўнае
Адзін з босаў «Коза ностра» памёр у Італіі. Яго не маглі знайсці 30 год
Ноччу расіяне атакавалі партовую інфраструктуру Адэсы. У нежылым гатэлі ўспыхнуў пажар
У інтэрнэце з'явіліся фота збітага ў кроў мужчыны, вельмі падобнага да Гіркіна-Стралкова 3
«Ідэя нейтральнай Украіны ў існых умовах ужо не мае сэнсу». Кісінджэр патлумачыў, чаму змяніў сваю пазіцыю 2
«Сітуацыя страшная». Якая будучыня Кангрэса даследчыкаў Беларусі? 2
У Баранавічах фура не саступіла дарогу матацыклу — загінулі кіроўца і пасажыр байка 4
25 чалавек падалі ў суд на курсы з інстаграмшчыцай. Што з гэтага атрымалася 5
Усяго патроху
42-гадовы гарадзенец пакінуў радзіму пасля затрымання. І праз тыдзень не вытрывала сэрца 14
Хто фінансуе кантору, якая вылучыла «Наш дом» на Нобелеўскую прэмію міру? Шукаем канцы 25
Тавары для беларусаў на Ozon і Wildberries абклалі двайным падаткам 10
Разлік на картку і 100% перадаплата. Як махляры прадаюць кветкі праз інстаграм 2
Фота / Відэа
У Гомелі аўтамабіль міліцыі трапіў у ДТЗ і перакуліўся 2
Абавязковае размеркаванне ўвядуць і для платнікаў, а бюджэтнікам павялічаць яго працягласць — нарада ў Лукашэнкі 49
Naša Niva łacinkaj
Апытанка
Самае чытанае
42-гадовы гарадзенец пакінуў радзіму пасля затрымання. І праз тыдзень не вытрывала сэрца 12
Фінская тэлекампанія апублікавала рэдкія відэа Пуціна з пачатку 1990-х 24
«Чаму Какабай усё яшчэ існуе?» Рачылоўскі напісаў публічны данос на папулярнага блогера Какабая 27
У Лідзе затрымалі мужчыну і ягонага начальніка, які папярэдзіў пра небяспеку 12
«Дакладна 10 рублёў?» Беларуска расказала, як прадавала 18-гадовы ноўтбук 8
Самае лайканае
«Супраць нас ваююць не дэбілы». Дзяніс Урбановіч расказаў пра бой, у якім быў паранены 21
Расійскі ваенкар прызнаў, што ўкраінскія ракеты сёння ўдарылі па караблях у Севастопалі 5
«Дакладна 10 рублёў?» Беларуска расказала, як прадавала 18-гадовы ноўтбук 8
Украінскія войскі прарвалі расійскую лінію абароны каля сяла Вярбовае — CNN 1
Па штабе Чарнаморскага флоту ў Севастопалі нанесены ракетны ўдар 16
Найбольш рэакцый
42-гадовы гарадзенец пакінуў радзіму пасля затрымання. І праз тыдзень не вытрывала сэрца 12
«Вы абавязаныя весці агітацыю ў падтрымку палітыкі дзяржавы». Дасведчаную HR-спецыялістку запрасілі на працу ў каледж за 800 рублёў — і вось што з гэтага атрымалася 20
«Супраць нас ваююць не дэбілы». Дзяніс Урбановіч расказаў пра бой, у якім быў паранены 21
«Дзе гэтыя людзі, хто ім дазволіў не працаваць?» Лукашэнка ўзяўся за выпускнікоў, якія адкупіліся ад размеркавання 32
Знялі дырэктараў школ, забаранілі пісаць пра лета. Як у Гродне змагаюцца з паступленнем выпускнікоў за мяжу 11
Гарачыя тэмы
Фінская тэлекампанія апублікавала рэдкія відэа Пуціна з пачатку 1990-х 25
«Чаму Какабай усё яшчэ існуе?» Рачылоўскі напісаў публічны данос на папулярнага блогера Какабая 27
Чатыры акны магчымасцяў і чаму ставіць на Качанаву — «Ток» з Вадзімам Пракоп’евым 62
У Лідзе затрымалі мужчыну і ягонага начальніка, які папярэдзіў пра небяспеку 12
Як уласнымі рукамі стварыць VPN-сервер, які цяжка будзе заблакаваць — падрабязны гайд 11
Вяскоўка выклала ў тыкток песню пра «Белую Русь». Ябацька абурылася, што тая недастойная выконваць патрыятычныя песні 43
У Магілёве судзяць двух дактароў па «справе артапедаў». Адзін з іх вучыў сына былога міністра аховы здароўя 3
«Вы абавязаныя весці агітацыю ў падтрымку палітыкі дзяржавы». Дасведчаную HR-спецыялістку запрасілі на працу ў каледж за 800 рублёў — і вось што з гэтага атрымалася 20
«Супраць нас ваююць не дэбілы». Дзяніс Урбановіч расказаў пра бой, у якім быў паранены 21
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры Нашы спасылкі
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
  • Наш лацінізатар
  • Абмеркаванне
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх