Інфармацыя, якую я вам жадаю паведаміць ніжэй, страціла сваю актуальнасць, але я хачу вам гэта распавесці, як амаль што адзінаму сродку незалежнай інфармацыі.
На сайце прачытаў навіну пра адмену канцэрта Змітра Вайцюшкевіча ў клубе «Графіці», а калі вачыма дайшоў да нізу, то знайшоў словы пра адмену канцэрта Зміцера ў Палацы ветэранаў месяц таму. Так вось што я вам хачу паведаміць… Я ў той самы дзень працаваў у Палацы ветэранаў, на той самай пляцоўцы, на якой павінен быў выступаць Вайцюшкевіч. Я працую ў Беларускім дзяржаўным маладзёвым тэатры. У той самы дзень мы рыхтавалі да выпуску спектакль.
Гледачам, якія прыйшлі на канцэрт, сказалі, што праводзяцца рамонтныя працы на пляцоўцы. Але насамрэч нічога не праводзілася.
Працаўнікі палаца толькі забарыкадавалі лесвіцу сталамі і павесілі папяровую шыльду «рамонт». А мы скарысталіся сітуацыяй і працягвалі працаваць.

Адна наша супрацоўніца планавала пасля працы трапіць на канцэрт Вайцюшкевіча. Але праз адмену канцэрту была расчараваная.

З павагай, Аляксей

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?