З 1 снежня закрываецца «ЦэнтрВідэа» на плошчы Незалежнасці. Гэты філіял кінатэатра «Цэнтральны» быў адкрыты на ніжнім паверсе ГЦ «Сталіца» ў 2007 годзе. Апошнім часам ён прыносіў вялікія страты.

«ЦэнтрВідэа» вылучаўся сярод іншых кінатэатраў сваёй праграмай.

Тут паказвалі шмат рэтраперспектыўных фільмаў і нават — упершыню ў Беларусі — вячэрнія сеансы эротыкі.

Першы ў Мінску 5D-кіназал таксама знаходзіўся ў «ЦэнтрВідэа».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?