20–21 жніўня прайшлі матчы22-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Другі круг скончаны.
З шасці вынікаў у пяці была зафіксавана нічыя. Барысаўскі БАТЭ на сваім полі не змог перагуляць «Гомель» 1:1. Спрэчны паядынак эмацыйна пракаментаваў старшыня праўлення клуба Анатоль Капскі.
«Дынама» Мінск — «Віцебск» — 2:2, «Нафтан» — «Мінск» — 0:0, «Нёман» — «Тарпеда» — 2:2, «Дняпро» — «Белшына»- 2:2.
Выйграла толькі брэсцкае «Дынама». Затое як! Разграміўшы салігорскі «Шахцёр», што ідзе
Становішча камандаў: БАТЭ — 48, Шахцёр — 39, Гомель — 32 (21 гульня), Дынама Мінск — 31, Тарпеда, Нафтан — 30, Белшына — 26 (21 гульня), Мінск — 25, Віцебск, Дынама Брэст, Нёман — 23, Дняпро — 19.
Трэці круг пачнецца ўжо ў гэту нядзелю. Прычым нас чакае колішні гвозд нацыянальных чэмпіянатаў: супрацьстаянне ў Барысаве БАТэ і мінскага «Дынама». На сёння сталічны клуб адстае аб БАТЭ на 17 пунктаў.