У пятым туры аўстрыйскай бундэслігі супернік БАТЭ на плей-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў «Штурм» з Граца згуляў у гасцях унічыю з «Зальцбургам» — 1:1.

На 50-й хвіліне лік адкрыў менавіта гулец «Штурма» Раман Кінаст. А на 89-й лік зраўняў Раман Вальнер.

Пасля 5 тураў «Штурм» займае 7-ы радок у турнірнай табліцы (бяруць удзел 10 камандаў). У каманды адна перамога тры нічыі і адна параза, розніца мячоў 5–7.

***

Нагадаем, што ў матчы чэмпіянату Беларусі ў суботу БАТЭ згуляў унічыю з «Гомелем» — 1:1, а ў першай гульні плей-оф Лігі чэмпіёнаў у Мінску БАТЭ і «Штурм» зганялі таксама 1:1.

Гульня ў адказ пройдзе ў сераду ў Грацы. Пачатак у 21:45.

Пераможца двубою выйдзе ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў, каманда, што прайграе, будзе гуляць у групавым этапе Лігі Еўропы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?