Развітанне з гісторыкам Віталём Скалабанам пройдзе ў аўторак, 23 жніўня, у зале рытуальных паслуг пры 9-й клінічнай бальніцы Мінска (Паўднёвы Захад, вул. Сямашкі, 8).

Пра гэта НН паведамілі ў Нацыянальным архіве са спасылкай на ўдаву гісторыка. Пачатак а 13-й.

Пахаваюць Віталя Скалабана на Паўночных могілках. Час пахавання будзе паведамлены пазней.

Выдатны беларускі гісторык і архівіст Віталь Скалабан памёр 20 жніўня. Яму было 64 гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?