Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 22 жнiўня ўвёў у абарачэнне залатую памятную манету «М. Агiнскi» намiналам 10 рублёў, пробай сплаву 900, масай 1,00 г, дыяметрам 12,00 мм.

Манета мае форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў — кант, якi выступае па акружнасцi. Бакавая паверхня манеты гладкая.

Аверс: у цэнтры — рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, па крузе — геаметрычны арнамент; надпiсы: уверсе па крузе — РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, унiзе — намiнал 10 рублёў i год чаканкi: 2011, злева — проба сплаву; справа — знак манетнага двара Польшчы.

Рэверс: у цэнтры — партрэт беларускага, польскага i расiйскага палiтычнага дзеяча, вядомага кампазiтара М. Агiнскага; унiзе — факсiмiле подпiс: Michał Kleofas Ogiński.

Манета адчаканена на АТ «Манетны двор Польшчы» якасцю «пруф». 2 000 штук.

Памятная манета, выпушчаная ў абарачэнне, з’яўляецца законным плацежным сродкам Рэспублiкi Беларусь, абавязковая да прыёму па намiнальным кошце пры ўсiх вiдах плацяжоў без усялякiх абмежаванняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?