Буйны вытворца алкагольных напояў, які ўваходзіць у групу кампаній «Еўрагандаль», па выніках 7 месяцаў упершыню ўвайшоў у топ-10 падаткаплатнікаў Мінска.

У параўнанні з дадзенымі за студзень-чэрвень, у гэтым пераліку не апынулася УП «Мінгаз».

Самы вялікі ўклад у напаўненне кансалідаванага бюджэту беларускай сталіцы традыцыйна робіць «Белтрансгаз». Таксама ў новы сталічны топ-10 увайшлі «Лукойл-Беларусь», «Мінск Крышталь», «Вэлком», Беларуская чыгунка, «Белэнерга», МАЗ, «Белтэлекам» і «Тытунь-Інвест». На гэтыя прадпрыемствы прыпала 35% усіх адлічэнняў у бюджэт Мінска.

З дзесяці галоўных падаткаплатнікаў палова — гэта прыватныя кампаніі.
Усяго на прадпрыемствы і арганізацыі недзяржаўнай формы ўласнасці прыпала ў студзені-ліпені 2011 года 50,9% усіх адлічэнняў у кансалідаваны бюджэт Мінска. Як паведамляе Міністэрства па падатках і зборах Беларусі, па выніках 7 месяцаў 2011 увесь аб’ём падатковых адлічэнняў склаў 11,6 трлн рублёў, у тым ліку ў рэспубліканскі бюджэт — 6,6 трлн рублёў, у мясцовы — 5 трлн рублёў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?