Тры чалавекі загінулі пры сутыкненні легкавога аўтамабіля «Сеат» з мікрааўтобусам «Фіят» ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці.

Аварыя адбылася 21 жніўня ў 22.40. Легкавы аўтамабіль «Сеат», які ехаў па другараднай дарозе, не саступіў дарогу мікрааўтобусу «Фіят», што і стала прычынай ДТЗ. У выніку інцыдэнту 3 чалавекі загінулі, столькі ж — атрымалі раненні.

Усяго за мінулыя суткі на дарогах Беларусі адбылося 18 уліковых дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 8 чалавек загінулі і 20 былі параненыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?