У папярэднім туры Цімафей Калачоў ("Растоў") адзначыўся галявой перадачай, а ў мінулую суботу паўабаронца зборнай забіў эфектны мяч у гульні з "Церакам". «Не гол, а галішча!», - перадаў свае эмоцыі з нагоды пабачанага каментатар.
Удар з 30 метраў у верхні кут ды яшчэ з бравым скачком брамніка - класіка, якая заўсёды хвалюе. Шкада, што гэты гол не стаў пераможным. На апошняй хвіліне госці прапусцілі.





