BMW пратараніў бетонную агароджу і зляцеў каля 100 м па схіле гары. Адзін чалавек загінуў.
Фота «Крымскі рэпартаж».
Фота «Крымскі рэпартаж».
Фота «Крымскі рэпартаж».
Фота «Крымскі рэпартаж».
Вадзім Дуброўскі.
21 жніўня, у нядзелю на трасе «Новы Свет» Крыме ў аўтакатастрофу трапіў легкавік BMW з беларускімі нумарамі, памедамляе сайт «Крымскі рэпартаж». Аўто пратараніла бетонную агароджу і зляцела па схіле гары каля 100 метраў. Паводле інфармацыі «КР», у выніку аварыі адзін чалавек загінуў, адзін быў паранены. Па месца здарэння прыехалі супрацоўнікі ДАІ, МНС і следчыя.
Як стала вядома парталу Abw.by, у гэтым ДТЗ загінуў начальнік ДАІ Лідскага РАУС маёр міліцыі Вадзім Дуброўскі. Ён ехаў у аўтамабілі таварыша, жыхара Ваўкавыска, у якасці пасажыра (сам Вадзім Дуброўскі таксама родам з Ваўкавыска). Кіроўца 1977 г.н. у рэанімацыі. Па некаторай інфармацыі, у аўтамабілі знаходзіўся яшчэ адзін мужчына, ён сядзеў на заднім сядзенні і застаўся жывы.
Вадзіму Дуброўскаму было 33 гады, пасаду начальніка ДАІ Ліды займаў з лістапада 2010-га, у яго засталіся жонка і дзіця.





