22 жніўня ў Мінску пачалася вакцынацыя супраць грыпу за кошт сродкаў грамадзян і арганізацый. Пра гэта БелаПАН паведаміла загадчыца аддзялення імунапрафілактыкі Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Ірына Глінская.
Паводле яе слоў, прышчэпкі можна зрабіць у сталічных паліклініках і ў Гарадскім цэнтры вакцынапрафілактыкі. Для вакцынацыі выкарыстоўваецца французская вакцына «Ваксігрып» (коштам да 60 тыс. рублёў) і расійская вакцына «Грыпол плюс» (да 40 тыс.).
Паводле слоў Глінскай, праз
Паводле слоў спецыяліста, усяго за кошт асабістых сродкаў і сродкаў арганізацый у Мінску плануецца прышчапіць 140–150 тыс. чалавек.
Глінская таксама паведаміла, што бясплатную вакцынацыю супраць грыпу плануецца пачаць у верасні. Для яе будуць закупленыя дозы вакцын «Грыпол плюс» і «Флюваксін».
Спецыяліст рэкамендуе ўсім, хто жадае абараніцца ад грыпу, зрабіць прышчэпку ў канцы жніўня — кастрычніку. Хаця найбольш актыўным перыядам цыркуляцыі вірусаў звычайна з’яўляецца





