Будаўнікі ўзнаўляюць гістарычны выгляд Холмскай брамы Брэсцкай крэпасці, моцна пашкоджанай падчас абароны крэпасці ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны. Паралельна ў крэпасці адбываецца еўрарамонт.
Фота: Аляксандр Шульгач, brestcity.com
Знешні бок Холмскай брамы — галоўны сімвал крэпасці. Выява высокай брамы з дзвюма вежамі і гербам пасярэдзіне ўпрыгожвае адну з самых распаўсюджаных беларускіх банкнотаў — 50 рублёў.
Цікава, што падчас вайны Холмская брама сапраўды была белай. Але, натуральна, ніякіх шклопакетаў у крэпасці-героі не было.





