Галоўны трэнер зборнай Босніі і Герцагавіны па футболе Сафет Сушыч назваў склад гульцоў, выкліканых на матчы адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы 2012 года са зборнай Беларусі, якія пройдуць 2 верасня ў Мінску і 6 верасня ў Зеніцы,
паведамляе афіцыйны сайт Федэрацыі футбола Босніі і Герцагавіны.
Пад сцягі зборнай Сушычам выкліканыя 22 гульцы:
брамнікі: Кенан Хасагіч (Істанбул, Турцыя), Асмір Бегавіч (Сток Сіці, Англія), Асмір Аудукіч (Борац,
абаронцы: Менсур Муйджа (Фрайбург, Нямеччына), Борыс Панджа (Мехелен, Бельгія), Аднан Мравач (Матэрсбург, Аўстрыя), Эмір Спахіч (Севілья, Іспанія), Саша Папац (Рэйнджэрс, Шатландыя),
паўабаронцы: Мухамед Бешыч (Гамбург, Нямеччына), Аднан Захіравіч (Спартак Нальчык, Расія), Элвір Рахіміч (ЦСКА Масква, Расія), Сеяд Саліхавіч (Хофенхайм, Нямеччына), Харыс Медуньянін (Макабі
Форварды: Эдзін Джэка (Манчэстар Сіці, Англія), Златан Муслімавіч (без клуба), Эрмін Зэц (Генчлербірлігі, Турцыя).
Матч Беларусь — Боснія пройдзе 2 верасня (пятніца) на стадыёне «Дынама» (пачатак, а 20:30). Цана білетаў — да 60 тыс. рублёў.
Галоўны трэнер зборнай Беларусі Бернд Штанге вызначыцца са складам нацыянальнай зборнай на гэтым тыдні.
Становішча камандаў:
Францыя — 13 балаў (6 гульняў; розніца мячоў 9–2)
Беларусь — 12 (7; 6–2)
Боснія — 10 (6; 8–7)
Румынія — 8 (6; 8–6)
Албанія — 8 (6; 4–6)
Люксембург — 1 (7; 1–13).
У кастрычніку Беларусі застаецца гасцявы матч з Румыніяй.
Пераможца групы напрамую трапляе на чэмпіянат Еўропы, каманда, што зойме 2-е месца, пазмагаецца за пуцёўку ў стыкавым матчы.





