У нядзелю сустаршыні БХД Віталь Рымашэўскі і Георгі Дзмітрук наведалі вёску Куплін Пружанскага раёна, дзе ў спецкамендатуры ўтрымліваецца іншы сустаршыня аргкамітэта Павел Севярынец, асуджаны на 3 гады «хіміі» за Плошчу-2010.
Палітвязню перадалі ровар, каб ён мог марнаваць менш часу на дарогу да царквы ў Пружанах.

«Павал Севырынец знаходзіцца ў досыць складаных умовах. Ён працуе па шэсць дзён на тыдню, нават па суботах. Кіраўніцтва спецкамендатуры паабяцала нам, што не будзе надалей прымушаць працаваць яго звыш за нормы, акрэсленыя ў заканадаўстве», — адзначыў Віталь Рымашэўскі.

Відэа Belsat

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?