Засяленне студэнтаў у мінскія інтэрнаты будуць адбывацца праз камп’ютарную праграму «Студгарадок».

Яна будзе кантраляваць працэс засялення ад пастаноўкі на чаргу і да аплаты за пражыванне ў інтэрнаце. Першым такі эксперымент правядзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Па словах метадысткі студэнцкага гарадка БДУ Настассі Кацэвіч,

праграма дазволіць пазбегнуць памылак пры засяленні студэнтаў у інтэрнаты.

«Аўтаматычна выбудоўваецца чаргу ў залежнасці ад тых ільгот, якімі валодае студэнт, ад яго навуковых дасягненняў. Акрамя таго, супрацоўнікі службы засялення могуць паглядзець на любым факультэце парадак чарговасці і правільнасць засялення. Такая праграма дазваляе пазбегнуць тэхнічных памылак — памылак друку, засялення ў адзін пакой хлопчыкаў і дзяўчынак».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?