На Кастрычніцкай плошчы Мінска затрымана шэсць праваабаронцаў, якія праводзілі акцыю салідарнасці з арыштаваным Алесем Бяляцкім.

 Фота радыё «Свабода».

Фота радыё «Свабода».

Пасля складання пратаколаў, зняцця адбіткаў пальцаў і фатаграфавання затрыманых адпусцілі, паведамляе радыё «Свабода».

***

Шэсць актывістаў прыйшлі на плошчу прыкладна а 14 гадзіне. Яны раздавалі ўлёткі ў падтрымку Бяляцкага. Раздача працягвалася прыкладна 10 хвілін, пасля чаго ўсе былі затрыманыя супрацоўнікамі ДАІ і міліцыі.

Затрыманыя дастаўленыя ва УУС Цэнтральнага раёна Мінска.

Затрыманыя Алег Мацкевіч, Вікторыя Равінская, Дзмітрый Салаўёў, Марына Статкевіч, Алена Лапцёнак і Алесь Абрамовіч. Што ім інкрымінуюць, пакуль невядома.

Нагадаем, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўнік закрытага беларускімі ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі быў затрыманы ў Мінску вечарам 4 жніўня. Ён абвінавачваецца ва ўтойванні даходаў у асабліва буйным памеры. Бяляцкаму пагражае сем гадоў пазбаўлення волі. Праваабаронцы і міжнародная дэмакратычная супольнасць перакананыя, што Бяляцкі зведвае крымінальны пераслед за сваю шматгадовую праваабарончую дзейнасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?