Асацыяцыя «BelFilm» у нядзелю, 22 жніўня, правяла творчую сустрэчу ў моладзевым летніку «Надзея. 21 стагоддзе», што пад Вілейкай.
У часе імпрэзы дэманстраваліся дакументальныя фільмы «Нестыхійнае бедства ў Кітаі. Слёзы правінцыі Сы Чуань» рэжысёра Джона Алпэрта і «3 км да неба» Вольгі Дашук.
Пасля паказу адбылася дыскусія з удзельнікамі імпрэзы пра сучаснае дакументальнае кіно.
Моладзь выявіла вялікую цікавасць, што да гэтага жанру кінамастацтва.Пытанні тычыліся, як творчага, гэтак і практычнага працэсу вытворчасці дакументальных стужак.
Старшыня Асацыяцыі «BelFilm» Алег Дашкевіч па выніках паказаў зазначыў:
«Імпрэза прадэманстравала, што дакументалістыка — вельмі папулярны жанр у сучасным моладзевым асяродку. Моладзь жыва цікавілася практычнымі пытаннямі здымкі, прысутнасцю дакументалістыкі ў інтэрнэтфармаце. Паводле праведзеных сустрэч можна сказаць, што дакументальнае кіно выходзіць далёка за рамкі звычайнай аўдыторыі прасунутай інтэлігенцыі і гэтую цікавасць варта падтрымліваць».