У пераходзе “Плошча Перамогі” пільныя бабулькі – гандляркі кветкамі – затрымалі апазыцыянэра з аграмадным плякатам.
Небарака стаўся заблукалым мінаком, які разгарнуў мапу Менску, прыставіўшы яе да сьцяны. Пакуль мінак шукаў дарогі, то даведаўся – і на каго працуе, і за колькі даляраў прадаўся, і як у нас жыць хораша…
– Міліцыя! Мі-лі-цыя!
– Да адчапіцеся вы! Тут сьвятло!…
Зьніякавелыя бабулькі паразбрыдаліся па сутоньнях, шэптам праклінаючы мінака.
Паліто зацыраваныя, вочы патухлыя…
Заўтра будзе жыць яшчэ горш.





