Шасцігадовы хлопчык загінуў пад коламі трактара ў Жлобінскім раёне. Трагедыя адбылася 23 жніўня ў полі kя вёскі Дзяніскавічы.

Кіроўца трактара «Беларус-2022» з двума прычэпамі, які працаваў у поле ААТ «Бабоўскі», падвёз двух пляменнікаў — 8-гадовую дзяўчынку і яе 6-гадовага брата. Высадзіўшы дзяцей, трактарыст крануўся з месца і не заўважыў, як хлопчык заскочыў на прычапную прыладу і падчас руху тэхнікі апынуўся пад яго коламі. Дзіця загінула на месцы.

Па факце дарожна-транспартнага здарэння, што прывяло да гібелі, заведзена крымінальная справа. Высвятляюцца абставіны трагедыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?