паведаміў намеснік начальніка УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Уладзімір Піульскі 24 жніўня на прэс-канферэнцыі.

Паводле яго слоў, нягледзячы на змяншэнне колькасці ДТЗ, учыненых кіроўцамі ў алкагольным ап’яненні,

колькасць загінулых у іх людзей павялічылася больш як на 100%
і склала сем чалавек за сем месяцаў 2011 года. У цэлым у Беларусі за палову 2011 года ў ДТЗ, учыненых п’янымі вадзіцелямі, загінулі 73 чалавекі.

Піульскі паведаміў, што ў Мінску павялічылася колькасць затрыманняў нецвярозых вадзіцеляў: за сем месяцаў 2011 года — 3.785 чалавек, што на 3% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Паводле яго слоў, колькасць паўторна затрыманых у стане алкагольнага ап’янення за рулём павялічылася на 8% і склала 428 чалавек.

Намеснік начальніка УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама нагадаў, што 12 жніўня набыла моц пастанова Савета міністраў Беларусі, згодна з якім дапушчальны для вадзіцеляў узровень утрымання алкаголю ў крыві зніжаецца з 0,5 да 0,3 праміле.

Піульскі адзначыў, што, «як правіла, утрыманне алкаголю ў крыві затрыманых нецвярозых вадзіцеляў значна вышэй за 0,3 і складае 1–2 праміле».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?