Міністр унутраных спраў Літвы Раймундас Палайціс узнагародзіў памежнікаў Яўгенія Вінчу і Юстыню Клявінску за тое, што не згубілі пільнасць і не прапусцілі намесніцу мінісітра юстыцыі Беларусі Алу Бодак на тэрыторыю ЕС,
паведамляе lrytas.lt.

«Гэта не быў асаблівы дзень. Адмовы ва ўедзе ў краіну здараюцца штодня. Гэты выпадак адрозны тым, што не ўпусцілі непажаданага палітыка», — паведаміла Юстына Клявінска.

Напісанне прозвішча беларускай чыноўніцы ў пашпарце і памежнай сістэме адрознівалася, перадае літоўскі партал. Тады памежнікі для праверкі даслалі запыт у Дэпартамент міграцыі, а той — у МУС. У выніку Ала Бодак, адна з сямі ўдзельнікаў беларускай дэлегацыі, засталася ў Беларусі.

Lrytas.lt таксама спасылаецца на сваю крыніцу, якая шмат гадоў працавала ў сістэме ўнутраных спраў, паводле якой непажаданым беларускім палітыкам раней неаднаразова ўдавалася трапляць у Літву.

Маўляў, высокім чыноўнікам, у тым ліку і Але Бодак, у Літве ўдавалася адпачываць і хадзіць па крамах.

Міністр унутраных спраў Літвы сцвярджае, што пра гэта не ведае. Мажліва, гэта было да таго, як іх уключылі ў «чорны спіс», перадае словы Палайціса літоўскі партал. «На гэта магло б адказаць міністэрства замежных спраў», — дадае міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?