Шэдэўр ад Валадзько, daylfe.com

Сініцу ў руцэ БАТЭ меў. Групавы турнір Лігі Еўропы, дзе беларускі клуб гуляў два гады запар, быў забяспечаны пасля перамогі над «Экранасам». Але нам усім хацелася большага.

А менавіта вяртання ў жнівень 2008 года, калі БАТЭ, бліскуча абыграўшы «Леўскі», выйшаў у групавы турнір Лігі чэмпіёнаў.

Тыдзень таму ў Мінску ў матчы са «Штурмам» была зафіксавана нічыя 1:1, і каб выйсці ў групавы турнір ЛЧ трэба было забіць гол у гасцях.

І пачатак быў пакладзены бліскучым ударам Аляксандра Валадзько (36-я хвіліна). У пачатку другога тайма здалося нават, што «Штурм», які падганялі трыбуны, вось-вось пераломіць ініцыятыву. Але толькі здалося.

На 69-й хвіліне на рагу штрафной «Штурма» быў прызначаны штрафны ўдар. Праз хвіліну Дзмітрый Бага навешвае — Марка Сіміч, што вызначыўся тыдзень таму, забівае!

БАТЭ другі раз у сваёй гісторыі, і другі раз у гісторыі незалежнага беларускага футбола выходзіць у групавы турнір Лігі чэмпіёнаў.

***

Лёсаванне групавога турніру Лігі чэмпіёнаў (32 каманды будуць разбітыя на восем групаў) пройдзе ў чацвер (амаль сёння), 24-га, у Манака.

Пачатак у 18:45. Жывы эфір на uefa.com i Еўраспорце.

Першы тур групавога турніру ЛЧ адбудзецца 12 і 13 верасня.

***

Штурм (Грац, Аўстрыя) — БАТЭ (Барысаў) — 0:2 (0:1).

Грац, 24 жніўня. «УПС-Арена». 14500 гледачоў.

Суддзі: Й.Эрыксан, Ш.Вітэрберг, М.Класеніус, Д.Стольхамар, Т.Матссан (Швецыя).

Штурм: К.Гратцай, Й.Штандфест, М.Дудзіч, Т.Бургшталер, Г. Папхадзэ, А.Хельцль (С.Муратавіч, 74), М.Вебер (к), Ю.Зоймель, Х.Буква (М.Хаас, 46), П.Вольф (Ф.Кайнц, 60), І.Сабіч.

БАТЭ: А.Гутар, Д.Бага, Я.Філіпенка, М.Сіміч, А.Юрэвіч (к), А.Валадзько, Э.Аляхновіч, А.Канцавы (М.Гардзяйчук, 67), Р.Брэсан (Ф.Рудзік, 59), П.Няхайчык, В.Радзівонаў (М.Бардачоў, 77).

Галы: 0:1 — А.Валадзько (36, пас — Э.Аляхновіч). 0:2 — М.Сіміч (69-г, пас — Д.Бага, з штрафнога).

Папярэджанні: А.Валадзько (22), Й.Штандфест (29), М.Сіміч (31), П.Вольф (42), В.Радзівонаў (54), Д.Бага (65).

***

У жніўні 2008 г. барысаўскі БАТЭ адолеўшы ў плей-оф балгарскі «Леўскі» (1:0-госці, 1:1-д) упершыню ў гісторыі беларускага незалежнага футбола выйшаў у групавы турнір Лігі чэмпіёнаў. Ён трапіў у адну групу з мадрыдскім «Рэалам» (0:2-г, 0:1-д), турынскім «Ювентусам» (2:2-д, 0:0-г) і пецярбургскім «Зенітам» (1:1-г, 0:2-д). БАТЭ фінішаваў на 4-м месцы, але паказаў дастойную гульню, асабліва ў Мінску 30 верасня, згуляўшы ўнічыю з «Юве». Прычым падапечныя Ганчарэнкі выйгравалі з лікам 2:0.

Затым два гады запар БАТЭ вылятаў з ЛЧ на стадыі 3-га раўнду, але прабіваўся ў групавы турнір Лігі Еўропы.

У сезоне 2010/2011 БАТЭ стартаваў з 2-га раўнду, абыграўшы «Лінфілд» (Белфаст) — 1:1-у гасцях, 2:0-дома і панявежыскі «Экранас» (0:0, 3:1).

Глядзі таксама: БАТЭ прылятае ў чацвер у 13:55.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру