s-070115-dar-jarmosyna1 (5K)

s-070115-dar-jarmosyna2 (5K)

s-070115-dar-jarmosyna3 (4K)

s-070115-dar-jarmosyna5 (4K)

s-070115-dar-jarmosyna01 (5K)


На фота —
прэсавая канфэрэнцыя
з удзелам
старшыні ЦВК
Лідзіі Ярмошынай.

Фота
Юліі Дарашкевіч


Некалькі незалежных кандыдатаў нечакана перамаглі. Вынікі мясцовых выбараў падводзіць Зьміцер Панкавец.

Сёлетнія мясцовыя выбары ня сталіся такімі выніковымі для апазыцыі, як чатыры гады таму. Тады дэпутатамі розных узроўняў сталі больш за сотню дэмакратычных актывістаў. Сярод пераможцаў той кампаніі былі Юрась Губарэвіч, Алесь Зарамбюк, Алесь Чыгір, Алесь Міхалевіч, які пазьней змаглі вырасьці ў лідэраў цяперашняй дэмакратычнай апазыцыі.

Напярэдадні галасаваньня цэлы шэраг кандыдатаў зьняліся зь перадвыбарчай гонкі, адзначыўшы, што не зьбіраюцца гуляць па правілах, якія дыктуе ўлады. Сярод такіх вылучаецца лідэр АГП Анатоль Лябедзька, які прыняў рашэньне пра сваё зьняцьцё за два дні да выбараў.

У пятніцу‑суботу праваахоўныя органы правялі цэлы шэраг прэвэнтыўных затрыманьняў апазыцыйных актывістаў, што прымалі ўдзел у кампаніі. Большасьць актывістаў мусілі выходзіць з турмаў у панядзелак‑аўторак. Ахвярамі гэтай дэманстрацыі сілы сталі Сяргей Салаш (Барысаў), Максім Губарэвіч, Яўген Скрабутан, Стась Пачобут (усе — Горадня), Сяржук Гумінскі (Ворша), кандыдаты ў дэпутаты Аляксандар Васільеў і Аляксандар Рамановіч (абодва – Пінск) і інш, усяго каля 20 чалавек.

Агульная колькасьць незалежных кандыдатаў сёлета складала каля 230 чалавек, менш за адзін 1% ад агульнай колькасьці кандыдатаў. Таксама трэба адзначыць, што большасьць альтэрнатыўных кандыдатаў балятавалася ў сталіцы. На некаторых участках сталіцы было па некалькі апазыцыйных актывістаў. У цэлым жа ў краіне выбару не было ніякага. На адно месца прыпадала нават ня два, а 1,04 % кандыдата.

Сёлета ўпершыню мясцовыя выбары праходзілі ў адзін тур, у адпаведнасьці з новым выбарчым заканадаўствам. Гэтым разам сярод незалежных кандыдатаў перамаглі адзінкі.

Перамогу ў Магілёве дастаў Аляксандар Агееў, які другі раз запар становіцца дэпутатам мясцовага гарсавету. Цікава, што на акрузе, на якой перамог Агееў, не было кандыдата ад улады. Дырэктарка школы зьнялася яшчэ задоўга да выбараў. У вёсцы Брылі на Магілёўшчыне дэпутаткай сельскага савету абралі сябра партыі БНФ Алу Яцкову.

Эканаміст Зьміцер Бабіцкі па папярэдніх падліках атрымлівае перамогу на выбарах у барысаўскі мясцовы гарсавет. Ён на 37 галасоў апярэдзіў дырэктара барысаўскага аўтапарку № 3 Аляксандра Шкрэдава. Бабіцкі правёў добра сваю выбарчую кампанію, арганізаваў незалежнае назіраньне на кожным выбарчым участку і, як вынік, ён праходзіць у гарсавет. Варта адзначыць, што і Агееў, і Бабіцкі зьяўляюцца аўтарамі «Нашай Нівы».

Таксама ў Фаніпалі перамог кандыдат ад АГП Аляксандар Залатар.

У сваю чаргу дэпутатамі ня сталі Юрась Губарэвіч у Белаазёрску, Алесь Лагвінец, Андрусь Клікуноў, Карэн Акопаў, Аляксей Янукевіч – Менску. У Горадні Сяргей Антусевіч прайграў дырэктару ААТ «Горадня Азот». Не змагла прайсьці ў полацкі гарсавет настаўніца і паэтка Лера Сом. Супраць іхных прозьвішчаў у выніковых пратаколах стаяць лічбы ад 5 да 35 працэнтаў.

Старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка, што балятаваўся ў Менску па Мірашнічэнкаўскай выбарчай акрузе, мае намер абскардзіць вынікі выбараў у сваёй акрузе. Паводле папярэдніх зьвестак за В. Вячорку прагаласавалі 14,1 % галасоў, за прадпрымальніка Ўладзімера Галабурду — 54,5 %, балатаваліся ў акрузе таксама прадпрымальнік Ірына Фяфёлава (12,9 %), сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Лідзія Сітава (5 %).

Яўка выбарцаў склала больш за 70 %, што значна менш у параўнаньні зь леташнімі прэзыдэнцкімі выбарамі, а таксама рэфэрэндумам 2004 году. Зрэшты, некаторыя назіральнікі ставяць яе пад сумнеў. Асабліва ў сталіцы, дзе выбарчыя ўчасткі 14 студзеня пераважна пуставалі.

Зьміцер Панкавец

«...Асаблівы шарм ёй надаваў кандыдат‑пэнсіянэр Уладзімер Лапцэвіч, які ў 2001 годзе адседзеў амаль год у турме і Навінках за спробу балятавацца на прэзыдэнцкіх выбарах. Таксама тут супернічалі два кандыдаты ад Партыі БНФ».

Як праходзілі выбары ў 51-ай менскай акрузе — рэпартаж Зьмітра Панкаўца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0