У Адміністрацыі прэзідэнта праходзіць нарада па актуальных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця. Асноўная тэма — сітуацыя на валютным рынку. Не выключана, што паводле вынікаў нарады будзе прынята рашэнне аб выхадзе на адзіны абменны курс беларускага рубля.

Аб падрыхтоўцы нарады, прысвечанай прыняццю «прынцыповых рашэнняў, якія шмат у чым вызначаць эканамічную стратэгію беларускай дзяржавы», прэс-служба прэзідэнта паведамляла яшчэ 1 жніўня пасля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з прэм’ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам. «Падчас сустрэчы абмяркоўвалася прызначаная на другую палову жніўня нарада з удзелам урада і праўлення Нацыянальнага банка, дзе будуць разгледжаны пытанні функцыянавання эканомікі ў цяперашніх умовах і прыняты сур’ёзныя рашэнні па валютнай і эканамічнай палітыцы ў гэтым годзе, а таксама вызначаны задачы на 2012 год», — гаварылася ў паведамленні прэс-службы.

Варта адзначыць, што

29 жніўня савет дырэктараў Міжнароднага валютнага фонду плануе разгледзець заяўку Беларусі на выдзяленне стабілізацыйнага крэдыту ад 3,5 да 8 мільярдаў долараў ЗША
. Такая заяўка была накіравана беларускім урадам у МВФ 31 мая.

Каб разлічваць на атрыманне крэдыту, Беларусь павінна падаць зладжаную антыкрызісную праграму, заявіла 4 жніўня ў Мінску пастаянны прадстаўнік МВФ Наталля Калядзіна. Паводле яе слоў, урад павінен падаць як пакет мер у галіне макраэканамічнай палітыкі, так і пакет структурных пераўтварэнняў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру