Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 26 жніўня ў Беларусі чакаецца невялікая воблачнасць, без ападкаў. Вецер паўднёва-ўсходні 5–10 м/с, днём па захадзе парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад плюс 9°С на паўночным усходзе да плюс 17°С на паўднёвым захадзе,

днём плюс 23–29°С.

У Мінску заўтра невялікая воблачнасць, без ападкаў. Вецер паўднёва-ўсходні 5–10 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 13–15°С,

днём плюс 24–26°С.

27 жніўня ў Беларусі прагназуюць невялікую воблачнасць, без ападкаў. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы 5–10 м/с, па захадзе парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 10–17°С,

днём плюс 22–27°С, па захадзе плюс 28–31°С.

28 жніўня па краіне чакаецца пераменная воблачнасць. У паўночна-заходніх раёнах кароткачасовыя дажджы, днём магчымы навальніцы. Вецер паўднёвы, днём з пераходам на паўночна-заходні 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 9–16°С,

днём плюс 20–27°С, па паўднёвым усходзе да плюс 29°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?