Цана золата ўпала на рэкордныя за тры дзясяткі гадоў $160 за тройскую ўнцыю за два дні, піша Financial Times.

Цана наяўнага золата ўпала да $1750,55 за тройскую ўнцыю у параўнанні з гістарычным максімумам у $1911,46, які быў дасягнуты ў аўторак.

Апошні раз рэкордны абвал цэн на золата быў зафіксаваны ў студзені 1980 года.

У пераразліку на працэнты падзенне за апошнія два дні склала 8,4%.

Золата даражэе з пачатку месяца, асноўная прычына такой тэндэнцыі - засцярогі з нагоды эканамічнай стабільнасці ЗША пасля зніжэння агенцтвам Standard & Poor's рэйтынгу краіны з вышэйшай ступені надзейнасці ААА да АА + з «негатыўным» прагнозам, а таксама нестабільнасць Еўропы. З-за эканамічных праблем у ЗША і еўразоне інвестары лічаць золата самым надзейным укладаннем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?