Спынена крымінальная справа ў дачыненні да лідара Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі па факце ўдзелу ў падзеях 19 снежня ў Мінску.
«Сёння раніцай я атрымаў ліст за подпісам старшага следчага следчай групы папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама капітана міліцыі
У дакуменце паведамляецца, што крымінальная справа ў дачыненні да Лябедзькі, распачатая 20 снежня 2010 года па факце ўчынення масавых беспарадкаў, спынена пастановай ад 23 жніўня «ў сувязі з адсутнасцю ў дзеяннях складу злачынства».
Лябедзька назваў рашэнне аб спыненні ў дачыненні да яго крымінальнага пераследу
«поўнай нечаканасцю».
Паводле яго слоў, рашэнне магло быць выклікана двума фактамі. «
Лябедзька адзначыў, што ў яго дваякія пачуцці ад атрыманага з ГУУС ліста. Так, у ім напісана, што пастанова аб спыненні крымінальнага пераследу можа быць абскарджана пракурору Мінска.
Палітык лічыць,
што павінны быць спынены справы ў дачыненні да яшчэ чатырох фігурантаў справы аб масавых беспарадках, якія былі затрыманы пасля выбараў, а затым выпушчаны з СІЗА КДБ.Гэта ўдзельнікі выбарчых кампаній шэрагу кандыдатаў у прэзідэнты: Анатоль Паўлаў і Алег Корбан (Яраслава Раманчука), Уладзімір Кобец (Андрэя Саннікава) і Аляксандр Арастовіч (Мікалая Статкевіча) .
Лябедзька быў затрыманы ў сталіцы ў ноч з 19 на 20 снежня ва ўласнай кватэры і дастаўлены ў СІЗА КДБ, адкуль быў выпушчаны пад падпіску аб нявыездзе 7 красавіка. Падчас прэзідэнцкай кампаніі ён з’яўляўся даверанай асобай Яраслава Раманчука.





